Наведванне бiблiятэкi

01.04.2021
выхаванцы сярэднiх груп №№8,11

30 и 31 марта  выхаванцы групп № 8 и  №11 наведалі цэнтральную гарадскую бібліятэку.

Сёння бібліятэка, гэта не проста сховішча кніг, куды мы адпраўляемся за пошукам неабходнай інфармацыі. Бібліятэка была і будзе  своеасаблівым засяроджваннем інфармацыйных матэрыялаў, месцам дзе можна даведацца шмат цікавага і палезнага. Бібліятэка дапамагае чалавеку зразумець сваю духоўную сутнасць. Узбагачаючыся духоўна , ён набывае веру ў сябе, самаўдасканальваецца, умацоўваючы пачуццё  уласнай годнасці.

Супрацоўнікі бібліятэкі правялі з дзеткамі цікавыя гульні на беларускай мове, падрыхтавалі для іх выставу кніг і паказалі тэатр ценяў “Хлопчык і яблынька”. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, дзеці атрымалі шмат уражанняў і з  цудоўным настроем вярнуліся ў дзіцячы садок.